Тэрэ́спаль (польск.: Terespol; укр.: Тереспіль) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Заходні Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).
Насельніцтва – 5 707 чалавек (2016).